Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

20.02.2026

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Гэта дата была ўстаноўлена ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай захавання і развіцця моўнай разнастайнасці і шматмоўя. Родная мова – гэта частка нашага культурнага і духоўнага багацця, яна фарміруе нашу самасвядомасць і адрознівае нас ад іншых народаў.

У нашай установе адукацыі прайшоў конкурс чытачоў «Люблю мой край, старонку гэту», які стаў сапраўдным святам роднай мовы. У конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы ва ўзросце ад 4 да 6 гадоў. Дзеці на справе даказалі, што яны вельмі любяць, паважаюць і ведаюць беларускую мову. Гучалі вершы вядомых беларускіх аўтараў аб Радзіме, аб матулі, аб зіме. 

Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэррыторыі краіны. Кожны павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

Разделы сайта