Цікавасць і ўвага да народнага мастацтва, у тым ліку і да музычнага, з кожным годам узрастае ўсё больш. Праўдзіва мастацкай і натуральнай глебай для музычнага выхавання дзіцяці з’яўляецца фальклор таго народа, да якога ён належыць, як серада, у якой мастацтва арганічна зліта з жыццём і светапоглядам людзей. Народнае мастацтва дорыць дзецям сустрэчы з напеўнымі і шчырымі мелодыямі, з сапраўднай, жывой, яркай, вобразнай роднай мовай. Народная творчасць падяляецца на:
Музычны фальклор — унікальная самабытная культура нашых продкаў-усведамляецца сучасным грамадствам як значны фактар духоўнасці, пераемнасці пакаленняў, далучэння да нацыянальных жыццёвых вытокаў. У фальклоры знайшлі адлюстраванні розныя традыцыі беларусаў: працоўныя, эстэтычныя, патрыятычныя, гістарычныя і т.д. Музыка Беларусі мае свае непаўторныя нацыянальныя рысы — прастата выразных сродкаў, даступнасць, дэмакратызм. Праз фальклор і фальклорныя святы дзіця можа развіцца, праяўляць свае ўменні, фантазію, паказваць сябе. У народных святах выдатны матэрыял для развіцця эстэтычных пачуццяў навучэнцаў, для пашырэння іх кругагляду і павышэння культурнага ўзроўню.
Беларускі фальклор — адзін з самых багатых у свеце. Гэта душа беларускага мастацтва, беларускай музыкі. Творы народнага фальклору неацэнныя. У іх само жыццё. Знаёмства з музычнымі фальклорнымі творамі заўсёды ўзбагачае і надае высакароднасць. І чым раней датыкаецца з ім чалавек, тым лепш.
Дзіцячы музычны фальклор — гэта асаблівая вобласць народнай творчасці. Яна ўключае цэлую сістэму паэтычных і музычна-паэтычных жанраў фальклору. Уся каштоўнасць яго заключаецца ў тым, што з яго дапамогай мы ўсталёўваем з дзецьмі эмацыйны кантакт, эмацыянальныя зносіны. Першае знаёмства дзіцяці з музычным фальклорам пачынаецца з малых фальклорных формаў: прыпевак, пацешак, лічылак, прымавак, песенек – небыліц, якія стагоддзямі ствараліся народам у працэсе працы на прыродзе. У побыце — гэта спевы калыханак, гульняў з пеставаннем. Народная музыка ўваходзіць у побыт дзіцяці з ранняга дзяцінства. Калыханка — першая для дзяцей музычная і паэтычная інфармацыя. Таму спевы калыханак дзiцяцi мае вялікае значэнне ў яго музычным выхаванні, у развіцці творчага мыслення, памяці, станаўленнi ураўнаважанай псіхікі.
Развіваючы пачуцці, рысы характару, якія нябачна звязваюць дзіця са сваім народам, у працы неабходна выкарыстоўваць народныя песні, карагоды, яркія народныя цацкі. Усё гэта багацце беларускай народнай творчасці дапамагае дзецям засвоіць мову свайго народа, яго норавы і звычаі, яго рысы характару.
Дзіцячы музычны фальклор адлюстроўвае розныя віды музычнай дзейнасці дзіцяці:
- Слуханне – успрыманне.
- Спеў.
- Гульня на музычных інструментах.
- Народная харэаграфія.
На сучасным этапе галоўная задача музычнага выхавання дашкольнікаў сродкамі музычнага фальклору — павярнуць тварам да народнай музыкi, пачынаючы з самага рання, калі яшчэ толькі закладваюцца асноўныя паняцці ў дзіцяці, фарміруецца гаворка і мысленне, развіваюцца здольнасці, уменні і навыкі.
Паралельна з выхаваннем агульных музычных здольнасцяў, прадугледжаных праграмай, праводзіцца праца па праблеме далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай народнай культуры сродкамі музычнага фальклору. У дашкольным узросце дзіця асабліва актыўна ўбірае сацыяльны вопыт, ператварае яго ў уласны, далучаецца да агульначалавечых каштоўнасцей. Народная музыка ў працэсе выхавання адрозніваецца ад іншых прадметаў тым, што ёй даступна перадаваць непасрэдны рух чалавечага жыцця, яна здольна ўвасобіць у сабе дух эпохі, характар нацыі, дазваляе фармаваць у дзіцяці пачуццё датычнасці традыцыям і духоўным каштоўнасцям Радзімы. Мэтай працы з’яўляецца — прыцягненне дзяцей дашкольнага ўзросту да народнай культуры, выхаванне на народных традыцыях і абрадах. Зыходзячы з гэтага, у працы вызначаюцца наступныя задачы:
— Знаёмства дзяцей з разнастайнымі формамі дзіцячага музычнага фальклору.
— Фарміраванне выканальніцкіх навыкаў у галіне спеваў, музычна-рытмічных рухаў.
— Развіццё ўяўлення, эмацыйнасці, творчасці дзіцяці. Такiм чынам праца ўмоўна падзяляецца на некалькі кірункаў:
— Слуханне народнай музыкі, песень, у тым ліку і калыханак.
— Знаёмства з музычнымі гульнямі і карагодамі.
— Знаёмства з народнымі музычнымі інструментамі.
— Знаёмства з традыцыямі, абрадамі беларускага народа.
Адной з формаў далучэння дзяцей да народнай культуры з’яўляецца непасрэдна адукацыйная дзейнасць у дзіцячым садзе, на якой мы знаёмiм дзяцей з рознымі відамі народнага музычнага фальклору. Гэта дзіцячыя калядкі, калыханкі, жартоўныя песні, заклiчкi, гульні, карагоды, пацешкі, якія выкарыстоўваюцца ў розных абрадавых святах. Працу па далучэнні да вытокаў беларускай народнай культуры пачынаем з дзецьмі з малодшага ўзросту і вядзем на працягу ўсяго знаходжання дзіцяці ў дашкольнай установе. Калыханкам надаем асаблівую ўвагу, бо яны тояць у сабе невычэрпная крыніцы выхаваўчых і адукацыйных магчымасцяў. Спакойная музыка і меладычныя напевы аказваюць тэрапеўтычныя ўздзеяннi, ствараюць у дзяцей станоўчы эмацыйны настрой.
Асаблівую ролю ў далучэнні дзіцяці да народнай культуры маюць народныя святы, як сродак выказвання нацыянальнага характару. Да іх адносяцца Нараджэнне Хрыстова, Калядкі, Масленіца, Вялікдзень, Купала і інш. На такіх мерапрыемствах дзеці знаёмяцца з нацыянальнымі касцюмамі і абрадамі. Святы праводзяцца ў форме забаўніцтва, канцэртнай самадзейнасці, тэатралізаванага прадстаўлення. Пры гэтым важна стварыць радасную атмасферу. Неабходна, каб у дзяцей паўсталі яркія ўражанні, звязаныя з успрыманнем свята, што дасягаецца актыўным прыцягненнем іх да ўсіх момантаў падрыхтоўкі і правядзення свята (ўпрыгожванне елкі, фарбаванне яек, размалёўванне гліняных вырабаў, праслухоўванне духоўнай музыкі, арганізацыя танцаў, карагодаў і інш.) Амаль кожнае свята ператвараем у тэатралізаванае прадстаўленне, у якім удзельнічаюць і дзеці, і дарослыя. Такое правядзенне свята пакідае глыбокі след у дзіцячай душы і умацоўвае ў ёй добрыя пачуцці. У дзяцей актыўна ўдасканальваецца маральнае і эстэтычнае стаўленне да народных традыцый, да нацыянальнай спадчыны.
Рэгулярнае правядзенне фальклорных святаў у дашкольнай установе, абрадаў, гульняў, экскурсій, сустрэч з народнымі ўмельцамі, знаёмства з адпаведнай літаратурай выклікае ва ўсіх жаданне ўдзельнічаць, павазе да продкаў, іх укладу жыцця. Гэта і найлепшая агітацыя для бацькоў, бо ім таксама трэба вучыцца пазнаваць свае карані, размаўляць па-беларуску і ганарыцца тым, што на сённяшні дзень адраджэнне нацыянальнай культуры і традыцый, фарміраванне нацыянальнай свядомасці пачынае займаць адно з першых месцаў у сістэме выхавання і навучання дашкольнікаў.
Падводзячы вынік, можна сказаць аб тым, што трэба праводзіць работу з падрастаючым пакаленнем так, каб беларуская мова стала роднай, а дзеці ведалі традыцыі, гісторыю і культуру свайго беларускага народа.
раскрыть » / « свернуть