ВЯРБНІЦА. Лялька Вербніца (Вялікдзень) сімвалізуе жанчыну, якая ідзе асвячаць кулічы і пісанкі. Уся лялька павінна быць выканана без выкарыстання іголкі. Выключэнне можа быць толькі ў вопратцы, прычым, апранутая Вербніца павінна быць у прыгожае адзенне з перавагай чырвонага колеру.
Рабіць такую ляльку сваімі рукамі трэба за тыдзень да Вялікадня (напярэдадні Вербнай нядзелі). Вербніцу выстаўляюць на акно, каб людзі бачылі, што ў гэтым доме праз тыдзень будуць святкаваць Вялікдзень. На само свята ляльку ставяць на стол побач з велікоднымі прысмакамі – кулічом і фарбаванымі яйкамі.
Традыцыйна народную велікодную ляльку Вербніца трэба рабіць у чырвоным колеры, які сімвалізуе адраджэнне і радасць. Прычым, твар лялькі таксама павінен быць чырвонага колеру.
ЗЕРНАВУШКА. Ляльку робяць увосень з новага ўраджаю (тулава – клуначак з зернем), а разбіраюць на фрагменты ўвесну, засяваючы зернем з яе першую раллю. Ствараюць абавязкова сваімі рукамі, не дораць і не прымаюць як дар. Сімвал заможжа, дабрабыту, ладу. Ставяць на покуці пад абразамі. А таму Зернявушку адносяць да лялек абярэжных, Берагінь: яна дапамагае ў гаспадаранні, засцерагае ад хвароб, бароніць і ахоўвае, спрыяе ў вырашэнні нейкіх праблем і канфліктаў, мацуе мацярынства. Гэткую ж місію выконвае і лялька Крупенічка, аснову якой таксама складае клуначак з якім-небудзь зернем.
РАДУНІЦА. Радуніца — свята душ продкаў, якое святкуецца ў аўторак на другім тыдні пасля Вялікадня.
Калісьці збіраўся пацешны люд і разам з царом-бацюшкам пад мноства жартаў ішлі ўсе разам на могілкі, каб пагаварыць з душамі памерлых сваякоў. Смяяліся, а не плакалі, весяліліся, а не сумавалі, радаваліся, а не засмучаліся. Свята з цягам часу ператварылася ў памінанне душэўных пакут і мук. Хай пяшчотная Радуніца напоўніць душу кожнага з вас святлом, а калі хтосьці страціў сваіх родных людзей, і душа пакутуе, то папытайце лялячку рассеяць непатрэбныя эмацыйныя прывязкі і напоўніць вас ціхамірнай радасцю, якая дапаможа і душы блізкага чаловека і вашай здабыць раўнавагу і загучаць чыста і звонка без цяжару і прыгнёту.
ВЯДУЧКА. Вядучка — маці, бабуля, хросная, сястра, а магчыма, і мачыха або выхавальніца, адным словам тая жанчына, якая вядзе дзіця за руку.Паняцце весці за руку ці за рукі заключае ў сабе і прамы і пераносны сэнс. З аднаго боку, дзіцяці неабходная цялесная дапамога, каб рухацца па гэтаму свету. З іншага боку, дзіцяці неабходная дапамога, якая ўказвае шлях не па выбоінах і купінах, а па прамой дарожцы. А калі нават прыйдзецца калісьці ісці ў абыход або ўпасці ў яму, то, каб ведаць, як гэты абыход здзейсніць або як з ямы вылезці. Гэта значыць, дзіцяці неабходна даведацца, як жыць у гэтым свеце, чаму і вучыць мудрая вядучка.Вядучка перадае дзіцяці свае веды, як ладзіць адносіны з гэтым светам, тлумачачы яго законы - прыродныя і сацыяльныя. Яна ўяўляе сабой сімвал пераемнасці пакаленняў. Калісьці і ёй таксама перадавала вядучка-настаўніца жыццёвыя веды, цяпер перадае яна, а потым будзе перадаваць яе вучаніца.
БАГАТУХА. Гэтую ляльку пладавітасці, росквіту, памнажэння і пабагачэння роду заўсёды стварала маці. І выглядала лялька так: да асноўнай, большай, постаці прывязваюць пасам маленькіх лялянят-дзетак. Почасту ляльку дарылі на вяселле: падчас вясельнай цырымоніі маці адрывала маленькіх лялек ад вялікай і перадавала маладым – на прыплод, зачын здаровых нашчадкаў і дабрабыт. Вялікая лялька заставалася ў бацькоўскай хаце як сімвал моцы роду. Яе ставілі высока на шафу ці паліцу і ніколі не давалі ў рукі чужакам. Багатуху не знішчалі, пакуль доўжыўся род.
НА ЦЯЖАРНАСЦЬ. Гэтая старажытная абрадавая лялька - моцны абярэг на ўдалую цяжарнасць - якая адносіцца да цыклу лялек мацярынства. Іх рабілі, каб зачаць доўгачаканае дзіця, лягчэй перанесці цяжарнасць і роды, уберагчы маці і дзіця ад хвароб. У старажытных славян існавалі розныя рытуалы на цяжарнасць. Народная памяць данесла да нас шматлікія з іх. Асноўная думка і жаданне ў старажытных паданнях – збіць з панталыку злыя сілы, якія перашкаджаюць нараджэнню немаўля. І ў гэтым выпадку на дапамогу прыходзіла лялька, якая станавілася абярэгам ад усякага зла і дапамагала немаўляці знайсці дарогу да сваіх бацькоў.Асноўная лялька выконвалася з натуральных тканін: бавоўна, лён. Ужывалася ручная абярэжная вышыўка. Перавязвалася чырвонай ніткай, рабіўся абярэжны крыж, аснова лялькі выраблялася без прымянення іголкі і толькі з пазітыўнымі думкамі. У ляльку, як у аснову зараджэння новага жыцця, ўкладваюцца костачкі (насенне), якія на самай справе могуць прарасці, так як насенне - пачатак і сутнасць любога жыцця! Рабіць ляльку трэба самой жанчыне, якая жадае зацяжарыць: «Ляльку на цяжарнасць не рэкамендуецца рабіць для кагосьці. Можаце зацяжарыць самі ці возмеце на сябе праблемы іншых. Калі хочаце дапамагчы сяброўцы і сваячцы, дапамажыце ёй зрабіць такую ляльку самой». І яшчэ раз аб галоўным: рабіць яе трэба на нарастаючым месяцы. Тканіны рваць рукамі, ніткі перакусваць. У доме падчас вырабу лялькі не павінна быць мужчын. Гатовую ляльку ў рукі нікому не даваць, асабліва мужчынам і трымаць побач з сабой, наколькі гэта магчыма.
ДЗЕЎКА-БАБА. Дзеўка-Баба – лялька, адзіная ў двух асобах. Азначае пераход ад бесклапотнага юнацтва да дарослага жыцця вопытнай жанчыны. У даўніну па вырабленай ляльцы можна было судзіць пра тое, ці гатовая дзяўчына, якая зрабіла яе сваімі рукамі, прыняць замужжа. Дадзеную матанку можна аднесці як да абярэгавых, так і да абрадавых лялек. Калі лялька Дзеўка-Баба рабілася сваімі рукамі дзяўчынай на выданні, па тым, якая з бакоў атрымлівалася лепш, судзілі ці гатовая яна да сямейнага жыцця... Калі Баба атрымлівалася нязграбнай, а Дзеўка, наадварот, была ўся такая прыгажуня, то самі разумееце, як магла ставіцца дзяўчына да будучага замужжа.Матанка была і абярэгавай, прычым удвая: калі жанчына хацела ліквідаваць бытавыя праблемы, наладзіць адносіны з дзецьмі, то з'яўлялася Баба. А вось калі адносіны з мужам станавіліся халоднымі, з'яўлялася Дзеўка. І яшчэ адзін цікавы факт з гісторыі слова Баба. Жанчына атрымлівала званне (так, менавіта, званне) Баба толькі пасля таго, як у яе нараджалася дачка – Дзеўка. А да таго часу яна была ўсяго толькі Маладуха. Глядзіце, наколькі сімвалічная гэтая лялька-перагортыш: Дзеўка ператвараецца ў Бабу, а затым Баба дае жыццё Дзеўцы!
ДЗЕСЯЦІРУЧКА. Лялька-таёмка, што памагае гаспадыні паспяваць усё перарабіць: на кожную руку загадвалася нейкая сфера гаспадарчай дзейнасці, у якой мелася паспрыяць лялька. Дзесяціручку рабілі з падлеткавага ўзросту дзяўчынкі на падмогу самім сабе альбо маці – дачцэ (у побыце ці да дачынага замуства). Цяпер гэтак жа можна “даваць заданні” ляльцы ў розных хатніх, навучальных, бізнэсовых клопатах. А раз лялька таемная, то лепш яе нікому не паказваць.
ПТУШКА-РАДАСЦЬ. А вы ведаеце, што раней у пачатку сакавіка жанчыны праводзілі абрад Гуканне вясны?Замужнія бабы апраналі свае прыгожыя ўборы і выходзілі ў поле з заклічкамі.Птушкі прыносілі на крылах вясну. Калі птушка садзілася на жанчыну, лічылася, што ўвесь год у яе будзе ўдалым і шчаслівым. Таму і абрадавая лялька ўся абсыпаная птушкамі, іх павінна быць няцотная колькасць, і адна абавязкова павінна сядзець на галаве. Ды і галаўны ўбор у лялькі таксама падобны на птушку, з галавой, крыламі і хвастом.
ЛЯЛЬКА НА ШЧАСЦЕ. Маленькая дзяўчынка з доўгай і тоўстай касой гэта і ёсць Лялька на шчасце. Каса гэта сімвал жаночай сілы, азначае здароўе, дастатак і доўгае жыццё. Лепш касу накіроўваць наперад і ўверх да новых поспехаў, а яшчэ гэта надае Ляльцы ўстойлівасць. У лялькі ёсць лапці, яны палягчаюць шлях у пошуках свайго шчасця, шлях можа быць розным, у каго доўгім, у каго цяжкім, а бывае такім лёгкім, што Лялька прынясе вас да яго вельмі хутка і нават лапці не пашкодзіць. Лялька на Шчасце заўсёды прыгожа апранутая, бо шчасце заўсёды прыгожае! Ляльку заўсёды можна ўзяць з сабою, бо памеры лялечкі прыкладна 5-8 см, пакласці ў сумачку і нават у кішэню, паставіць на працоўны стол або на паліцу з кнігамі і наогул у любое месца ў Вашым доме.
НЕРАЗЛУЧНІКІ. Неразлучнікі – незвычайны і вельмі прыгожы абярэг, які ў даўніну дарылі маладым на вяселле. У гэтых лялячак адна агульная рука-аснова, адсюль і такая назва. Неразлучнікі сімвалізуюць агульнасць інтарэсаў, ўзаемавыручку ва ўсіх жыццёвых выпрабаваннях, ўзаемапавага і, вядома ж, любоў, узаемную. Больш таго, гэты абярэг яшчэ і агульнасямейны, бо па меры таго, як у сям'і з'яўляліся дзеткі, на агульную руку вешаліся лялячкі або званочкі.А вы ведаеце, што традыцыя мацаваць упрыгожаную ляльку на капот машыны вясельнага картэжа пайшла менавіта ад гэтага абярэга? Аказваецца, у даўніну неразлучнікаў вешалі на вясельную вупраж. Неразлучнікаў можна падарыць на вяселле з пажаданнямі ўдалага замужжа, так і на вясельны юбілей. Таксама гэты абярэг дораць незамужняй дзяўчыне або хлопцу для таго, каб тыя знайшлі нарэшце сваю палоўку. Неразлучнікаў робяць сваімі рукамі. Матэрыялы выкарыстоўваюць толькі натуральныя, прычым уборы падбіраюць такім чынам, каб дамінуючым быў чырвоны (абярэгавы) колер, а элементы адзення паўтараліся і ў хлопца, і ў дзяўчыны (агульны арнамент, паясок, вышыўка).
ПТУШКА. Шмат казак, песень, легенд і паданняў складзена ў народзе пра птушак. У легендах і паданнях птушкі часта пільнуюць межы сваёй роднай зямлі, дапамагаюць чалавеку. Вядомы і легендарныя, а таксама казачныя птушкі - напрыклад, птушка Сірын, Гамаюн, Жар-птушка. Існуюць святы, асноўныя дзеючыя асобы якіх - птушкі. Гэта, напрыклад, свята Саракі, якое адзначаецца ў сакавіку. "На Саракі дзень з ноччу мераюцца". "Зіма канчаецца, вясна пачынаецца". У славян існавала вера ў тое, што ў гэты дзень з цёплых краін прылятаюць сорак розных птушак, і першы з іх - жаўрук.Птушкі з тканіны выглядаюць вельмі прыгожа, іх прымацоўваюць на касцюм лялькі Птушка-Радасць (з якой звязаны абрад сустрэчы вясны і прылятаючых птушак), а можна проста ўпрыгожыць імі дом і галіны дрэў.
ВЯСНЯНКА. Вясну сустракалі абрадам "заклікання вясны" разам з Вяснянкамі. Назва лялькі ўтвараецца ад слова вясна. Вяснянка сімвал прыгажосці і маладосці. Калі прыходзіла вясна, дзяўчаты рабілі такую ляльку і радаваліся разам з ёй цёпламу сонейку, спеву птушак. Такіх лялек дзяўчаты дарылі адзін аднаму. А, часам вяснянкі развешвалі на дрэвы.
МАСЛЕНКА ДАМАШНЯЯ. Масленка. Вялізная лялька з саломы ці лыка. Аснова – тонкі бярозавы камель. Робяць на масленічным тыдні. Апранаюць прыгожы ўбор, як і на Марэну ў купальскую ноч. Спальваюць падчас свята на вогнішчы.Дадаткова на масленічным тыдні рабілі яшчэ і дачку Масленкі – Масленку дамашнюю, таксама з лыка альбо саломы, але намнога меншую. Ёй надавалася функцыя спрыяння пабагачэнню сям’і і нараджэнню здаровых наследнікаў. Ставілі ляльку на покуці альбо на ўваходзе ў дом. Калі ў адзін з масленічных дзён родныя збіраліся да цёшчы на блінцы, то насустрач ім выстаўлялі ў акно ці ў двор менавіта дамашнюю Масленку. Бывала, што з гэтай лялькай сустракалі маладых падчас вяселля.
раскрыть » / « свернуть